У нашага народа ёсць добрая традыцыя – ушаноўваць памяць выдатных людзей у назвах вуліц, устаноў, прадпрыемстваў, бібліятэк.
Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа прысвоена некалькім школам у рэспубліцы, у тым ліку і сярэдняй школе № 44 г. Мінска. Было гэта ў 1956 г., калі школа знаходзілася ў старым будынку на вуліцы Камуністычнай. У 1964 г. школа стала працаваць у новым будынку на праспекце Машэрава, 3а.
Настаўнікі і вучні рашылі стварыць музей паэта. Горача ўзяліся за працу: збіралі матэрыялы, вывучалі творчасць паэта, рыхтавалі экскурсаводаў. Вялікую дапамогу ў зборы экспанатаў аказаў Дзяржаўны музей Я. Коласа, які працуе пры АН Беларусі. Сярод школьных музеяў важная роля адводзіцца літаратурным музеям. Звычайна яны ствараюцца ў школах, якім прысвоены імёны вядомых паэтаў і пісьменнікаў, або прысвячаюцца пісьменнікам-землякам.
І вось 3 лістапада 1969 года ва ўрачыстай абстаноўцы музей адчыніў свае дзверы.
Гасцямі ў гэты дзень у школе былі сын паэта Д.К. Міцкевіч, скульптар З. Азгур, пісьменніца Л. Арабей, паэт А. Слесарэнка, многія прадстаўнікі раённых устаноў.
З таго часу музей жыве, працуе, вучыць, выхоўвае. За гэты час тры разы праведзена рэканструкцыя музея, мяркуецца зноў абнавіць музейную экспазіцыю.
У музеі праводзяцца ўрокі, прысвечаныя жыццю і творчасці выдатнага песняра беларускай зямлі Я. Коласа. Экспанаты музея дапамагаюць вучням больш глыбока пазнаёміцца з жыццём паэта. Праводзяцца таксама экскурсіі для вучняў школы і гасцей. Наведваюць музей вучні школ Цэнтральнага раёна горада Мінска, а таксама былі ў свой час вучні школ горада Масквы і іншых месц з Расіі і Беларусі.
Размешчаны музей у асобным пакоі. Яго фонды налічваюць звыш 550 экспанатаў, у тым ліку 74 сапраўдныя. У музеі захоўваюцца два рукапісы Я. Коласа. Адзін з іх – гэта водгук паэта на падзеі, звязаныя з замахам на сакратара камуністычнай партыі Італіі Паміра Тальяці. Другі рукапіс – гэта верш “Камсамольцам”.
Захоўваюцца ў музеі ўспаміны журналіста Ісаака Майсеевіча Пучынскага аб знаёмстве з Якубам Коласам. Ісаак Майсеевіч дапамагаў сям’і паэта эвакуіравацца з Мінска ў першыя дні вайны.
Частым госцем у музеі, на школьных вечарах былі сын паэта Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч, многія беларускія паэты і пісьменнікі: П. Броўка, Я. Брыль, В. Вітка, І. Шамякін, М. Аўрамчык, В. Іпатава і многія іншыя. Гэтыя сустрэчы пакінулі глыбокі след у памяці дзяцей.
Беражліва захоўваюцца ў музеі аўтографы вершаў, прысвечаных паэту. Іх нам пакінулі М. Аўрамчык, К. Кірыенка, М. Танк, С. Шушкевіч і іншыя.
З тэатра імя Якуба Коласа з Віцебска ў музей прыслалі матэрыялы са спектакляў, пастаўленых у тэатры, сярод іх фотаздымкі са спектакляў па трылогіі “На ростанях”, па паэме “Новая зямля”.
Захоўваюцца ў музеі шматлікія кнігі з аўтографамі паэтаў і пісьменнікаў, якія наведвалі школу, музей і падарылі музею свае творы. Ёсць у музеі падарункі ад вучняў і гасцей школы. Сярод іх кнігі, сувеніры, рушнікі, некаторыя рэчы вясковага быту.
У школе праводзяцца конкурсы на лепшага чытальніка, прысвечаныя паэту. Гучаць творы Я. Купалы, Я. Коласа, сучасных паэтаў.
Распрацаваны экскурсіі на розныя тэмы: “Дзяцінства слаўны час” – для вучняў малодшых класаў, “Дарогамі песняра” – аглядавая лекцыя, “У суровы час вайны” – аб жыцці і дзейнасці паэта ў гады вайны, “Якуб Колас- педагог” і іншыя.

Отчет о работе школьной музейной комнаты за 2022 год
Школьная музейная комната является одной из форм дополнительного образования, развивающей сотворчество, активность, самодеятельность учащихся в процессе сбора, исследования, обработки, оформления материалов, имеющих воспитательную и познавательную ценность.
раскрыть » / « свернутьШкольная музейная комната призвана быть центром гражданско-патриотического воспитания школьников, которая осуществляет связь подрастающего поколения с ветеранами войны и труда, является местом знакомства учащихся с историей родного края, города, школы.
Школа носит имя белорусского писателя Якуба Коласа с 1956 года, а с 1969 года здесь был открыт музей (позже музейная комната). Гостями в день открытия музея были сын поэта Д.К.Мицкевич, писательница Л.Арабей, известный скульптор З.Азгур, многочисленные представители районных организаций. З. Азгур подарил школьному музею бюст Якуба Коласа.
Активистами школьного музея являются учащиеся среднего и старшего школьного возраста (5-11 класс).
Постоянно проводится совместная работа музея и школы в организации гражданско-патриотического воспитания подрастающего поколения через общешкольные воспитательные проекты, общешкольные и музейные мероприятия, экскурсионную деятельность, исследовательскую деятельность учащихся, проведение встреч с ветеранами, уроков Мужества и т.д.
Основной аудиторией школьного музея являются учащиеся.
В работе музея привлекаются и новейшие технологии, которые используются в качестве вспомогательных средств. Интернет и компьютер используются для реализации школьной проектной деятельности, которая включала в себя сбор и анализ исторических материалов, работу с домашними архивами, а также для подготовки тематических уроков, школьных и внешкольных мероприятий.
Музейным активом учащихся совместно с учителями истории, литературы и классными руководителями проводятся уроки мужества на материале музея, встречи поколений, конкурсные программы, военно-исторические викторины и другие игровые программы гражданско-патриотической направленности.
Организация экскурсий и музейных мероприятий – это живой контакт, взаимодействие с посетителями, способность передать особый мир исторической памяти, сохранённой в предметах которые говорят на своем «безмолвном» языке об исторических свершениях, событиях разных эпох.
Для учащихся начальных классов проводятся мини-экскурсии и небольшие беседы с использованием материалов, находящихся в хранилище, это документы, книги, фотографии, предметы быта и др.
За период 2022 года были проведены следующие мероприятия в школьной музейной комнате:
- Беседа «Мой родны кут, як ты мне мiлы» для 1-4 классов;
- Вусны часопіс для вучняў 5-8 класаў;
- «Якуб Колас у час вайны», «Якуб Колас - педагог», «Якуб Колас - дзецям», жыццё і творчасць Якуба Коласа (аглядная экскурсія);
- «Дзень роднай мовы»,
- мероприятие «Ко дню народного единства».
В традиции нашего музея каждому старшекласснику, проведшему 3-4 самостоятельных экскурсии, присваивается звание «Почетный экскурсовод» и вручается именной значок с эмблемой школы.
Следует отметить, что подготовка обучающихся в качестве музейных экскурсоводов по темам экскурсии дает возможность овладеть им элементами научного знания и учебной деятельностью, лежащими в основе формирования познавательной, коммуникативной, ценностно-ориентационной, эстетической, технико-технологической культуры. Ведь элементы научного знания и учебная деятельность формируются в процессе изучения не только совокупности школьных учебных предметов, но и в процессе овладения дополнительными знаниями по общеобразовательным дисциплинам. Кроме того, подготовка и проведение экскурсий по музею старшеклассниками – это реализация в практической деятельности социально-профессиональных проб.
раскрыть » / « свернуть